На наступным тыдні будзе да +24 цяпла
У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі будзе пераважна цёпла і суха, абяцаюць сіноптыкі.
Толькі ў панядзелак у Брэсцкай вобласці, а ў аўторак і сераду на паўночным усходзе краіны месцамі магчымыя невялікія дажджы.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 да 9 градусаў цяпла, а ўдзень на поўначы +17, а на поўдні — да +24 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гідраметцэнтр.