На пікеце ў падтрымку беларускіх калегаў затрымалі расійскіх фатографаў

Фатограф Вікторыя Іўлева арганізавала пікет, каб выказаць пратэст супраць рашэння беларускай мытні аб спаленні 41 канфіскаванага альбома "Прэс-фота Беларусі". Улады ўзгадняць акцыю адмовіліся, таму дазволу на яе правядзенне не было. Пяць чалавек затрымалі, а сярод іх: Вікторыя Іўлеву, Ксенію Жыхараву, Марыю Іонаву-Грыбіну і рэдактара часопіса "Русский репортер" Арцёма Чарнова. Іх прывезлі ў аддзел унутраных спраў "Басманнае".

Каля беларускай амбасады працягваюцца адзіночныя пікеты, паведамляе "Новая газета".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі