На плошчы Незалежнасці ў Мінску забаронена паліць
Уся плошча і прылеглыя да яе тэрыторыі абвешчаныя зонай, вольнай ад палення. Адпаведнае рашэнне прыняла адміністрацыя Маскоўскага раёна.
Паліць нельга ля ўваходу ў галоўныя карпусы Белдзяржуніверсітэту і Педагагічнага ўніверсітэта. Знакі “паліць забаронена” з’явіліся ў гандлёвых цэнтрах, а таксама ў кавярнях і рэстаранах, размешчаных на плошчы, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.