На мадэрнізацыю польска-беларускай мяжы грошы дадуць швейцарцы

Гэтыя сродкі пойдуць на рамонт і мадэрнізацыю польска-беларускага памежнага пераходу Полаўцы — Пясчатка. Мадэрнізацыя пераходу фінансуецца са сродкаў польска-швейцарскай праграмы супрацоўніцтва. 51 мільён злотых ад агульнай сумы будзе прадстаўлены швейцарскім бокам.

Як паведамляе Kurier Poranny, будуць пабудаваны будынкі мытна-пашпартнага кантролю і восем каналаў адпраўлення пасажыраў. Акрамя гэтага мытныя службы набудуць неабходнае для іх працы абсталяванне, у тым ліку рэнтген для грузавікоў.

Зараз пераход Полаўцы-Пясчатка могуць перасякаць толькі легкавыя аўтамабілі беларусаў і палякаў. Пасля рэканструкцыі праз пераход змогуць ездзіць грузавікі і пераходзіць пешшу грамадзяне розных краінаў.

Заканчэнне мадэрнізацыі пераходу запланавана на другую палову 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі