На ўсходзе Турцыі адбыўся землятрус магнітудай 7,3
Аб гэтым паведамляе геалагічная служба ЗША.
Землятрус адбыўся ў 13:41 па мясцовым часе (12:41 па Мінску) у 19 кіламетрах на паўночны усход ад горада Ван, паведамляе ВВС.
Поўнай інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях пакуль няма. Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Анатоля паведамляе пра абрушэнні некалькіх дамоў.