Нарвегія далучылася да пашырэння санкцый супраць Беларусі
Нарвегія падтрымлівае пашырэнне мер ЕС у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.
Пра гэта заявіў міністр замежных справаў краіны Ёнас Гар Сцёрэ.
"Судовыя рашэнні ў дачыненні да вядучых апазіцыйных палітыкаў і тых, хто ўдзельнічаў ў дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў, з'яўляецца крокам у няправільным кірунку ", — лічыць міністр замежных спраў.
Нагадаем, ЕС прыняў рашэнне "чорны спіс неўязных" і ўключыць у яго яшчэ 13 чалавек. Нарвегія таксама пашырае свае меры ўздзеяння на Беларусь. Яны складаюцца з абмежаванняў на паездкі і замарожвання фінансавых актываў.
"Я спадзяюся, што меры супраць беларускіх уладаў вельмі хутка, могуць быць адмененыя, а не пашыраныя. Але гэта залежыць ад дзеянняў беларускіх уладаў", — сказаў нарвежскі чыноўнік.