Насту Палажанку пагражаюць адправіць за краты

Палажанка толькі 30 верасня выйшла з Акрэсціна. Яна адбыла 11-суткавы арышт за вывешванне ў горадзе нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Як паведамляе "Беларускі партызан", 3 кастрычніка яе выклікалі ў міліцыю і далі падпісаць паперу з афіцыйным папярэджаннем. У выпадку яшчэ аднаго адміністрацыйнага правапарушэння дзяўчына можа атрымаць год зняволення.

Нагадаем, такі ўмоўны тэрмін Палажанка атрымала па "справе 19 снежня".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі