"Навушнік"-Хамічэнка працуе ў Мінску асфальтаўкладчыкам
Пра гэта напісаў у Facebook былы палівязень Павел Вінаградаў, якога судзілі разам з Хамічэнкам.
Нагадаем, што пасля падзеяў Плошчы-2010 Уладзімір Хамічэнка набыў вядомасць як агент "Навушнік", які біў шкло ў Доме Урада. Аднак Хамічэнка быў асуджаны на тры гады зняволення.
За кратамі ён прабыў паўгода, пасля чаго быў памілаваны разам з некаторымі іншымі вязнямі, асуджанымі за Плошчу. Як піша nn.by, Хамічэнка — сірата, схільны да алкагалізму.