Немцы знайшлі пазітыў у заяве Лукашэнкі: Ён прызнаў сябе дыктатарам

Нагадаем, галоўны іх пасыл быў наступны: "Лепш быць дыктатарам, чым блакітным". Гэтыя словы Лукашэнка сказаў на адрас міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвэле.

"Гэтая заява цікавая толькі ў тым сэнсе, што Лукашэнка прызнаў сябе дыктатарам, пра што нямецкі ўрад гаварыў ужо даўно", — сказаў на брыфінгу ў Берліне прэс-сакратар нямецкага ўраду Штэфан Зайберт.

Прэс-сакратар МЗС Нямеччыны Андрэас Пешке заявіў, што каментары Лукашэнкі, "на жаль, гавораць самі за сябе", паведамляе "Хартыя-97".

Як паведамляе тэлеканал "Белсат", словы Лукашэнкі пракаментаваў і сам міністр замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле: "Гэтыя словы кажуць самі за сябе. Аднак нават пасля іх я не адступлюся ад свайго ўдзелу ў барацьбе за чалавечыя і грамадзянскія правы ў Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі