Някляева выклікаюць у крымінальна-выканаўчую інспекцыю
Ён павінен з'явіцца туды 3 кастрычніка.
Верагодна, лідару кампаніі “Гавары праўду” прыйдзецца даваць тлумачэнні ў сувязі са сваёй паездкай 29-30 верасня ў Варшаву на саміт Усходняга партнёрства. Справа ў тым, што рашэннем суда палітыку забаронена выязджаць за мяжу.
Някляеў паведаміў, што падчас яго адсутнасці да яго дадому кожны дзень прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія бралі тлумачэнні ў яго жонкі і суседзяў. Палітык не выключае, што да яго могуць быць прыняты новыя абмежавальныя меры, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што 20 траўня суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Някляева вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады. Някляеў павінен рэгулярна адзначацца ў міліцыі, вяртацца дадому не пазней 22.00, інфармаваць міліцыю пра сваіх паездках.