“Нёман” даганяе “Мінск” у чэмпіянаце Беларусі
Пасля матчу 27 кастрычніка, які скончыўся лікам 2:1, розніца ў ачках паміж гродзенскім клубам і сталічнай камандай скарацілася да двух.
“Мінск” пакуль трымаецца на 4-м радку турнірнай табліцы, а “Нёман” — на 5-м.
Паралельна з сустрэчай “Нёман” — “Мінск” прайшлі яшчэ два матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Мінскае “Дынама” перамагло мазырскую “Славію” — 4:2, а бабруйская “Белшына” адолела “Нафтан” з Наваполацку — 3:2.
28 кастрычніка пройдуць яшчэ два матчы, якія завершаць гэты тур першынства краіны: “Тарпеда-БелАЗ” згуляе з “Шахцёрам”, а БАТЭ — з “Брэстам”.