Ордэн Францыска Скарыны далі кітайскаму амбасадару

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 снежня, паведамляе БелаПАН.

Ордэн Францыска Скарыны заснаваны пастановай Вярхоўнага савета ў 1995 годзе. Ім павінны ўзнагароджвацца грамадзяне за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выбітныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва і культурна-асветніцкай дзейнасці.

Таксама ордэн Скарыны павінны даваць за прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа, за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць ды іншыя высакародныя ўчынкі.

На 1 студзеня 2011 года ордэнам быў узнагароджаны 141 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі