Па Мінску зранку прайшло шэсце ў залатых скафандрах (фота + відэа)
Шэсцем у скафандрах з залатой фольгі а 5-й раніцы скончыўся дабрачынны канцэрт "Прамень Сонца".
Канцэрт, прымеркаваны да "Ночы музеяў-2012", праходзіў у клубе "Юла". На ім выступалі AMAROKA, NRM, Paprika Korps (PL) і DJ Laurel. Завяршыўся канцэрт а 5-й гадзіне раніцы. Шэсцем удзельнікі сустрэлі ўзыход сонца.
Такія скафандры раздавалі арганізатары. Той, хто апрануў скафандр, мог пакінуць яго сабе. Нагадаем, што ў такіх касцюмах гурт NRM здымаў свой апошні кліп.
Фота — Юра Сідун, Generation.by