Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі "аб масавым бяздзеянні"
Папраўкі ў "Закон аб масавых мерапрыемствах" дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 3 кастрычніка адразу ў двух чытаннях.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. Цяпер папраўкі ў закон мусіць разгледзець яшчэ Савет Рэспублікі.
Нагадаем, што папраўкі былі распрацаваныя пасля поспеху масавых "маўклівых акцый". Цяпер пад забарону трапіць не толькі масавае дзеянне, але і "масавае бяздзеянне".
Праект зменаў у закон "Аб масавых мерапрыемствах" падрыхтаваны Саветам Міністраў. Згодна з ім, дазвол патрабуецца не толькі на масавыя дзеянні, але і на бяздзеянне. Такім чынам, дазвол уладаў трэба будзе прасіць на тое, каб у кампаніі сяброў у грамадскім месцы памаўчаць ці папляскаць у ладкі.
Фота: belorysochka.ru