Палітолаг: За часы Лукашэнкі Еўрапарламент прыняў каля 30 рэзалюцый
Аднак афіцыйны Мінск звычайна патрабаванні еўрадэпутатаў не выконвае. Не выканае і на гэты раз.
Так пракаментаваў прыняццё Еўрапарламентам у чацвер рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі палітолаг Андрэй Фёдараў. Нагадаем, у дакуменце змешчаны заклік да уладаў Беларусі правесці новае расследаванне тэракту ў мінскім метро, адмяніць прысуд асуджаным Канавалаву і Кавалёву, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, а таксама вызваліць беларускіх палітвязняў.
120215 FedarauS.mp3
Паводле Андрэя Фёдарава, за 15-17 гадоў Еўрапарламент прыняў больш за тры дзесяткі рэзалюцый па Беларусі, "крытычных у рознай ступені". З аднаго боку, гэта сведчыць, што Еўропу хвалюе беларускае пытанне, іншая справа — наколькі яны эфектыўныя, кажа палітолаг.
Аднак ужо сам факт, што Еўрапарламент абмяркоўвае сітуацыю ў нашай краіне і апелюе да ўладаў Беларусі, гэта — "маральная падтрымка беларускім дэмакратычным сілам", мяркуе Фёдараў.