Палітвязень Андрэй Саннікаў знік?

Нагадаем, 20 верасня Саннікава этапавалі з наваполацкай калоніі ў бабруйскую папраўчую калонію №2. 23 верасня Ірыне Халіп, жонцы палітвязня, у дэпартаменце выканання пакаранняў паведамілі, што яе муж павінен прыбыць у калонію ў суботу, 24 верасня.

Як паведаміла журналістка агенцтву БелаПАН, этап з Наваполацка ў Бабруйск сапраўды прыбыў 24 верасня, аднак Саннікава сярод вязняў няма. Пра гэта ў калоніі даведаліся адвакаты экс-кандыдата.

Знікненне Саннікава напярэдадні саміту Усходняга партнёрства Халіп назвала выкраданнем і здзекам з усіх. Нагадаем, што саміт пройдзе ў канцы гэтага тыдня ў Варшаве.

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі