Палітвязень Эдуард Лобаў гатовы адседзець увесь тэрмін
З актывістам “Маладога фронту” Эдуардам Лобавым сустрэлася ў Івацэвіцкай калоніі яго маці Марына Лобава.
Гэта было доўгатэрміновае спатканне. Сын паведаміў ёй, што не збіраецца пісаць прашэнне аб памілаванні, каб выйсці на волю, перадае Радыё Свабода. Хлопец не цешыць сябе ілюзіямі і гатовы нават адседзець усе 3,5 гады, якія яму прысудзілі нібыта за хуліганства.
Адметна, што Эдуарда ў яго нежаданні прасіць памілавання падтрымліваюць іншыя вязні калоніі, якія асуджаныя не па палітычных матывах.