Палітвязня Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру

Нагадаем, што Васьковіч адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі за падпал дзвярэй Бабруйскага КДБ. Адміністрацыя калоніі ўжо даўно абяцала адправіць хлопца ў памяшканне камернага тыпу. Прычына — яго нежаданне выконваць умовы ўнутранага рэжыму, адзначае Бабруйскі рэгіянальны партал.

Палітвязень напісаў маці, што ў "адзіночцы" яму нашмат лепш: ён там можа пісаць, чытаць і нават даюць пасцельную бялізну. Па словах маці, ліст ад Васьковіча даволі стрыманы, як быццам ён нешта недагаворвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі