Партыі БНФ дазволілі правесці з’езд у ДК МТЗ

Паводле старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча, чарговы з’езд пачне сваю працу 10 верасня і пры неабходнасці можа працягнуцца і на наступны дзень. Плануецца, што на яго збяруцца прыкладна 230 дэлегатаў з усіх абласцей краіны і з Мінску.

Асноўныя пытанні з’езду: абранне новага кіраўніцтва партыі, унясенне зменаў у статут, а таксама стратэгія дзейнасці арганізацыі на бліжэйшыя два гады, паведамляе БелаПАН.

У прыватнасці, змены ў статуце могуць абмежаваць старшынства ў партыі БНФ двума тэрмінамі. Апроч таго, плануецца павялічыць тэрмін старшынства з двух да трох год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі