Паручальніцтва за Бяляцкага падпісала нобелеўская лаўрэатка
Іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру 2003-га году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
Кампанію распачала Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) сумесна з праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
Спадарыня Шырын Эбадзі стала першай сусветна вядомай асобай, што адгукнулася на заклік праваабарончых арганізацыяў падтрымаць Алеся Бяляцкага, які, дарэчы, у 2007 годзе таксама вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.