Пераходныя матчы з "Партызанам" згуляе "Віцебск"
У нядзелю прайшлі матчы 33-га, апошняга, тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Адзіная інтрыга датычыла вызначэння каманды, якая згуляе пераходныя матчы са сталічным "Партызанам", што заняў 2-е месца ў першай лізе. Гэтай камандай стаў "Віцебск", які ў Магілёве прайграў "Дняпру" — 0:1. "Мінск", якому таксама пагражала перспектыва згуляць пераходныя матчы, перайграў мінскае "Дынама" — 4:3. Брэсцкае "Дынама" згуляла ўнічыю 1:1 з барысаўскім БАТЭ. Гродзенскі "Нёман" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю 0:0. Салігорскі "Шахцёр" разграміў "Гомель" з лікам 4:0. Бабруйская "Белшына" ў гасцях выйграла ў наваполацкага "Нафтана" — 2:1.
Выніковая табліца чэмпіянату выглядае наступным чынам:
1. БАТЭ 66 ачкоў
2. "Шахцёр" 61
3. "Гомель" 54
4. "Дынама" (Мн) 49
5. "Белшына" 48
6. "Тарпеда-БелАЗ 41
7. "Нафтан" 37
8. "Нёман" 37
9. "Мінск" 35
10. "Дынама" (Бр) 35
11. "Віцебск" 32
12. "Дняпро" 32
У панядзелак у Доме футбола а 12-й гадзіне пройдзе лёсаванне па вызначэнню гаспадара поля ў першым паядынку пераходных матчаў паміж "Віцебскам" і "Партызанам". Матчы прызначаныя на 1 і 4 снежня.