Першы снег у Гомель прынёс завіруху (фота)
На заўтра сіноптыкі прагназуюць працяг завірухі з моцным снегам і галалёдам.
Снег у абласны цэнтр прыйшоў у другой палове дня, і вось ужо на працягу чатырох гадзін не спыняецца. Пад вечар узмацнілася завіруха. Тэхнікі на дарогах пакуль не відаць, паведамляюць нам чытачы сайта.
За гадзіну шпацыру па цэнтру горада чытачы сайта Еўрарадыё пабачылі толькі двух дворнікаў, што прыбіралі снег. Гараджане ж радуюцца такому зімоваму надвор’ю.