Пінскіх кіроўцаў немагчыма праверыць на алкаголь на месцы
Як высвятляецца, у горадзе няма хіміка-таксікалагічнай лабараторыі.
Каб спраўдзіць наяўнасць алкаголю ці наркатычнага рэчыва ў крыві адабраныя пробы неабходна адвозіць у Брэст ці ў Баранавічы.
Праўда, сітуацыя неўзабаве выправіцца: у межах дзяржаўнай праграмы барацьбы з п’янствам, з бюджэту выдзелена больш за 1,7 мільярда рублёў на рэканструкцыю Пінскага наркадыспансера і набыццё абсталявання для лабараторыі. Таму ў будучым годзе атрымаць вынікі важнага аналіза можна будзе на месцы.