Пісьменнікі патрабуюць вызваліць Алеся Бяляцкага

“Лічым, што арышт сябра нашай арганізацыі… мае палітычна матываваны характар, звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю. Рашуча патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынення яго крымінальнага пераследу”, — гаворыцца ў заяве СБП.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. Яго падазраюць ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праваабаронцу пагражае 7 год зняволення і канфіскацыя маёмасці, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі