Працэсія Божага Цела ў Мінску сабрала 10 тысяч чалавек
Традыцыйная каталіцкая працэсія штогод адбываецца ў сталіцы ў апошнюю нядзелю траўня.
Вернікі рушылі услед за мітрапалітам мінска-магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам ад касцёла Святога Роха на Залатой горцы па праспекце Незалежнасці да Катэдры на плошчы Свабоды.
Па дарозе працэсія спынялася каля абеліска на плошчы Перамогі, каля Палаца Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы і царквы Святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці. Працэсію ахоўвала міліцыя, якая спынялі рух машын на час праходу вернікаў, інфармуе Радыё Свабода.