Праваабаронца заклікаў адвакатаў правесці страйк

Праваабаронца і кіраўнік цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву" (Кіеў, Украіна) Алег Волчак заклікае адвакатаў правесці страйк – у адваротным выпадку незалежная адвакатура ў Беларусі будзе знішчана ўшчэнт.

"Мы заклікаем адвакатаў выявіць салідарнасць і звярнуцца да міністра юстыцыі, каб ён спыніў ціск на адвакацкую супольнасць. Было б добра, калі б цяпер усе адвакаты па ўсёй Беларусі правялі страйк, не выйшлі б на працу. Я думаю, што ўлады прыслухаліся б да праблем адвакатаў. Інакш рэпрэсіўная машына не спыніцца і будзе далей выключаць адвакатаў з калегіі. Можна смела заявіць, што ў краіне адсутнічае незалежная адвакатура", - заявіў Алег Волчак,  паведамляе "Беларускі партызан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі