"Прэзідэнт-гатэль" будуюць хутчэй, чым рэстаўруюць Купалаўскі тэатр (фота)

120514 Martin Restavrac.mp3

Травень 2011 года. Будучы "Прэзідэнт-гатэль" — толькі 5 паверхаў, астатнія разбураныя. Цяпер гатовыя 10 паверхаў. Ля ўваходу ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы зараз узвышаюцца некалькі жалезных канструкцый. Тут знеслі кавалак сцяны. Вось і ўсе знешнія змены за год.

Так выглядае Купалаўскі тэатр цяпер у траўні

А так ён выглядаў у кастрычніку 2011

“Планавалася закончыць у верасні, але цяпер да студзеня. Але я думаю, што будзе пазней. Там змяніліся праекціроўшчыкі падчас будаўніцтва, тэрміны зацягнуліся. Мяркую, што да студзеня пабудуюць каробку”, — распавядаюць Еўрарадыё у адміністрацыі Купалаўскага тэатра.

Яшчэ ў сакавіку чыноўнікі абяцалі, што Купалаўскі будзе гатовы ўвосень. Цяпер тут актыўна ідзе будоўля, але разбураныя напачатку рэканструкцыі сцены XIX стагоддзя яшчэ не ўзноўленая.

Былую гасцініцу “Кастрычніцкую”, насупраць Купалаўскага тэатра, рэстаўруюць шпарчэй. Тут будзе пяцізоркавы “Прэзідэнт-гатэль”. Скончыць збіраюцца ўжо ў ліпені!

Так выглядае будучы "Прэзідэнт - гатэль"

А так ён выглядаў увесну 2011

“Планаваны тэрмін — ліпень 2012, намагаемся ўкласціся ў гэтыя тэрміны. Адкрыццё будзе сёлета”, — паведамляе спецыяліст па рэкламе “Мінск-гатэля” Інэса Немцава (гасцініца “Кастрычніцкая” падпарадкоўваецца “Мінск-гатэлю”).

Рэканструкцыя Купалаўскага тэатра і гасцініцы "Кастрычніцкай" пачалася амаль адначасова ў 2010 годзе. У гатэлі за паўтара месяца паспелі дабудаваць апошні паверх.

"Прэзідэнт-гатэль" паўтара месяцы таму

Заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін параўноўвае рэстаўрацыю Купалаўскага з жаданнем бабулі амаладзіцца.

“Тое, што сёння там адбываецца, гэта ўсё адно, калі старая жанчына захоча зрабіць сабе падцяжкі. Не трэба баяцца старасці. Гэта як Пугачова, якая пры ўсіх намаганнях усё адно пасталела. Усё адно будынак ужо не захаваць”, — кажа Леанід Левін.

Паводле слоў намесніка міністра культуры Віктара Кураша, рэканструкцыя тэатра імя Янкі Купалы зацягне на 200 мільярдаў рублёў. Столькі ж каштавала адрэстаўраваць Нясвіжскі замак.

Так будзе выглядаць Купалаўскі тэатр пасля рэстаўрацыі/рэканструкцыі

А такім будзе будучы "Прэзідэнт - гатэль"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі