Прэзідэнт Кіпра параўнаў фінансавы крызіс з турэцкім уварваннем

Парламент Кіпра перанёс на панядзелак абмеркаванне пагаднення, дасягнутага з Міжнародным валютным фондам і Еўрасаюзам аб фінансавай дапамозе. У адпаведнасці з ім, банкаўскія ўклады грамадзян Кіпра павінны быць абкладзены адначасовым падаткам. На ўклады да 100 тысяч еўра — гэта 6,75%, калі больш за 100 тысяч еўра — 9,9%. У адказ МВФ і ЕС абяцаюць дапамогу — 10 млрд еўра.

Кіпрыёты рэзка негатыўна ўспрынялі такі варыянт выхаду з крызісу. Аднак прэзідэнт краіны Нікас Анастасіядзіс лічыць, што непапулярны падатак з'яўляецца альтэрнатывай банкроцтву, інфармуе ВВС.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі