Пружанцы выкарыстоўваюць гаражы замест хлявоў
Тым часам многія гараджане захоўваюць аўто пад вокнамі, адкуль іх крадуць.
За мінулы год колькасць аўтакрадзяжоў і ўгонаў вырасла ў чатыры разы, піша газета “Раённыя будні”.
Гарадскія ўлады дазваляюць будаваць гаражы толькі ў адным месцы, па вуліцы Касцякова. У новых мікрараёнах будаўніцтва гаражоў не прадугледжанае. Затое ўлады абяцаюць увесну разабрацца з тымі, хто не аформіў гаражныя кааператывы ды не плаціць падаткі або выкарыстоўвае гаражы для ўтрымання жывёлы.