Прысуд Някляеву абскардзяць заўтра
30 траўня — апошні адведзены законам дзень для касацыі.
Адвакаты Тамара Сідарэнка і Ўладзімір Букштынаў абскардзяць вырак суда Фрунзенскага раёна Мінска былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву, паведамляе “Народная воля”.
Але, як адзначыла Тамара Сідарэнка, гэта будзе невялікая, або няпоўная, скарга. Рэч у тым, што сам дакумент з прысудам адвакаты атрымалі толькі 27 траўня, перад выходнымі. Нагадаем, што палітык быў асуджаны за падзеі 19 снежня на 2 гады з адтэрміноўкай.