Пытанне аб уключэнні Румыніі і Балгарыі ў Шэнген адклалі да верасня 2012-га
Такое рашэнне прынялі лідэры 27 краін ЕС на саміце, які праходзіць у Бруселі, паведамляе агенцтва "Франс Прэс".
Нагадаем, што на саміце Герману ван Рампею былі працягнутыя да лістапада 2014 года паўнамоцтвы прэзідэнта Еўрапейскага савета. Таксама было прынятае адзінагалоснае рашэнне прадаставіць Сербіі статус кандыдата ў сябры Еўрасаюза.