Рабаўнік з паяльнікам заснуў на месцы злачынства

24-гадовы мясцовы жыхар, які раней неаднойчы трапляў за краты і мусіў знаходзіцца пад хатнім арыштам, прыйшоў да знаёмых. Пасля распіцця спіртных напояў ён запатрабаваў у гаспадара кватэры грошы і збіў яго. Пасля схапіў паяльнік і пачаў пагражаць пенсіянерцы, якая зайшла ў госці, збіў і яе.

У выніку, зламыснік атрымаў жаданае — долары, мабільныя тэлефоны і зубныя каронкі. Аднак перад сыходам п'яны рабаўнік вырашыў паспаць у адным з пакояў. Там яго і затрымалі міліцыянты, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі