Рашэнне па скарзе “Гавары праўду!” Вярхоўны суд вынесе 19 кастрычніка
Грамадзянская кампанія падавала скаргу на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла арганізацыі ў рэгістрацыі.
Сёння ж у Вярхоўным судзе адбылося паседжанне па разглядзе гэтай прэтэнзіі. Па яго выніках лідар кампаніі Уладзімір Някляеў выказаў меркаванне, што заўтра ім усё ж адмовяць у задавальненні скаргі. Але пры гэтым ён падкрэсліў, што кампанія гатовая зрабіць і трэцюю спробу, каб легалізавацца. Палітык абяцае выправіць усе памылкі, пра якія заяўляе Мінюст, перадае БелаПАН.
Спробы зарэгістравацца “Гавары праўду!” рабіла ў лістападзе 2010 і ў чэрвені 2011 года.