Рэканструкцыю двух тэатраў у Мінску плануецца завяршыць да канца года

Гаворка ідзе пра Купалаўскі і Моладзевы тэатры сталіцы. Па словах чыноўніка, якія перадае БелаПАН, Мінкульт спадзяецца сёлета скончыць рэканструкцыю гэтых тэатраў. Але ўсё залежыць ад будаўнікоў.

Карачэўскі паведаміў, што да канца 2013 года павінна быць завершана праграма па рэканструкцыі тэатраў Беларусі. Ён нагадаў, што цяпер у Мінску таксама працягваецца рэканструкцыя Тэатра юнага гледача. Акрамя таго, ідзе рэканструкцыя трох тэатраў у рэгіёнах: Гродзенскага абласнога тэатра лялек, Слонімскага драматычнага тэатра, Брэсцкага абласнога тэатра лялек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі