Салідарныя Каляды ля Акрэсціна скончылася затрыманнямі

Яны запалілі свечкі, спявалі калядныя і малітоўныя песні. Такім чынам, людзі вырашылі падтрымаць затрыманых 19-20 снежня ў Мінску, павіншаваць іх з Калядамі.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным папярэджвалі, што мерапрыемства не санкцыянаванае ўладамі і заклікалі разысціся.

Калі ўдзельнікі акцыі сапраўды пачалі разыходзіцца, пад'ехаў аўтазак і супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі каля пяці чалавек.

Куды даставілі затрыманых і што ім інкрымінуецца, пакуль невядома, перадае БелаПАН.

Вядомыя імёны двух затрыманых - гэта Вольга Дамарад і Міхаіл Мацкевіч. Верагодна, што затрымалі таксама Алеся Кіркевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі