Саннікава перавялі ў іншую калонію праз “дрэнную экалогію”
Так жонцы палітыка Ірыне Халіп сказалі ў Дэпартамэнце выканання пакаранняў.
Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава могуць прывезці ў бабруйскую калонію ўжо сёння ўвечары. Перавод палітыка ў іншую калонію ў ДВП патлумачылі дрэннай экалогіяй у Наваполацку, паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што раней Андрэй Саннікаў адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Аднак у аўторак палітвязня нечакана этапавалі ў Бабруйск. Адначасова з ім быў этапаваны Зміцер Дашкевіч. Ён зараз знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА.