Саннікаў адмаўляецца ад этапавання ў Бабруйскую калонію
Экс-кандыдат у прэзідэнты перадаў праз адваката, што ўжо ў чацвер яго могуць этапаваць у Бабруйскую калонію.
Андрэй Саннікаў нагадаў, што неаднаразова атрымліваў пагрозы свайму жыццю і здароўю. Таму палітвязень адмаўляецца ад этапавання, пакуль не атрымае пераканаўчыя гарантыі, што яго жыццю і здароўю няма пагрозаў. Па яго словах, якія перадае "Хартыя'97", гэтыя пагрозы штучна стварыў Дэпартамент выканання пакаранняў і адміністрацыі віцебскага СІЗА №2 і магілёўскай турмы №4.