Сёння пройдзе першы паўфінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў
У Мюнхене згуляюць "Баварыя" і мадрыдскі "Рэал". Пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь-2" у 21.30.
Матч у адказ пройдзе 25 красавіка ў Мадрыдзе.
У сераду, 18 красавіка, пройдзе другі паўфінальны матч. У Лондане "Чэлсі" прыме "Барселону" (матч у адказ — 24 красавіка).
На здымку: Нападаючы "Баварыі" Марыё Гомес мае на сваім рахунку ў цяперашняй Лізе чэмпіёнаў 12 забітых мячоў. На 2 больш — у Месі з "Барселоны".