Сёння стартуе кампанія па зборы паручальніцтваў за Бяляцкага

Праваабронцы будуць збіраць асабістыя паручальніцтвы грамадзянаў за Алеся Бяляцкага. Як паведаміў Еўрарадыё паплечнік Бяляцкага Уладзімір Лабковіч, яны спадзяюцца, што сярод іншых адгукнуцца людзі, якім дапамагала "Вясна", і яны запоўняць гэтыя паручальніцтвы.

110808 Labkovich - site.mp3
У замежжы кампанію ладзіць Міжнародная федэрацыя правоў чалавека: Бяляцкі з'яўляецца яе віцэ-прэзідэнтам.


Паводле словаў Лабковіча, цяпер жонка Бяляцкага і яго калегі збіраюць для яго перадачу. Нагадаем, праваабаронцу затрымалі на 10 сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Сёння адвакат Бяляцкага будзе спрабаваць з ім сустрэцца.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі