Севярынца вязуць на "хімію" маці і сёстры
Палітык едзе ў вёску Купліна на Пружаншчыне сваім ходам, на машыне.
Пра гэта Павел Севярынец расказаў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Севярынец: "Складаецца прадпісанне, мне там пазначаецца: сёння, 11-га, прыбыць у камендатуру. Я павінен прыбыць сваім ходам. Калі не прыбуду — абвяшчаюся ў вышук і пасля, магчыма, у калонію... Таму мушу ехаць".
Па яго словах, з сабой узяў тры сумкі: у адной рэчы, у другой вопратка, а ў трэцяй кнігі і паперы. Сярод кніг, кажа Севярынец, Біблія, сярод папер — чарнавікі рамана, які ён піша.
Нагадаем, што па "справе 19 снежня" Паўла Севярынца асудзілі на тры гады папраўчых работ.