Справу Андрэя Пачобута працягнулі
Гродзенскі журналіст перакананы, што яго пераслед працягнецца адразу пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Як паведамляе прэс-служба ГА "БАЖ", следчы па справе Арсень Нікольскі пацвердзіў, што справу Пачобута працягнулі, але не ўдакладніў, на які тэрмін. Журналіст па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Нагадаем, што Пачобута вінавацяць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Карэспандэнта польскай "Gazety Wyborczej" затрымалі ў яго дома 21 чэрвеня. Перад гэтым у памяшканні правялі ператрус і забралі камп'ютары. Пачобут прабыў у гарадзенскім СІЗА да 30 чэрвеня, пасля чаго пад ціскам грамадскасці быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Па словах журналіста, з таго часу ад следства ён не мае абсалютна ніякай інфармацыі.