ЗША ўвялі санкцыі супраць 4 буйных беларускіх прадпрыемстваў
Гэта “Нафтан”, “Гродна Азот”, “Белшына” і “Гродна Хімвалакно”.
Міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэнне замарозіць актывы гэтых прадпрыемстваў, калі іх знойдуць у межах амерыканскай юрысдыкцыі. Апроч таго, амерыканскім юрыдычным і фізічным асобам забаронена мець фінансавыя адносіны з памянёнымі кампаніямі.
Санкцыі накіраваныя на кампаніі і некаторых асобаў, адказных за процідзеянне дэмакратычным працэсам і інстытутам у Беларусі. Першапачаткова эканамічныя санкцыі ў дачыненні канцэрну “Белнафтахім” штаты ўвялі ў лістападзе 2007 года. Гэта было звязана з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Тады замарозілі рахункі “Белнафтахіму” і яго даччыннай кампаніі Belneftekhim USA
З верасня 2008 года па люты 2011 года прыпынялі санкцыі ў дачыненні кампаніяў “Лакафарба” і “Полацк-Шкловалакно”. Але 31 студзеня 2011 года ЗША зноў гэтыя санкцыі ўвялі. Гэта стала рэакцыяй на разгон дэманстрацыі ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ды арышт многіх прадстаўнікоў апазіцыі.