Стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза адклалі да 2015 года
У Маскве сёння прайшло паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
У ім узялі ўдзел кіраўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, а таксама прэзідэнты краін, якія не ўваходзяць у аб'яднанне — Украіны, Малдовы і Арменіі (апошнія былі як назіральнікі).
Як інфармуе БЕЛТА, на саміце ішла вострая дыскусія, "як прасоўваць інтэграцыйныя працэсы". У выніку, было вырашана працягнуць абмеркаванне ў траўні. А "выхад" на стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза запланаваны да 2015 года.
Фота — vazno.by