Суд над Мікітам Ліхавідам прызначаны на 22 сакавіка
Справу чарговага ўдзельніка "масавых беспарадкаў" будзе разглядаць суд Партызанскага раёна Мінска.
Актывіст руху "За свабоду" Мікіта Ліхавід быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці і асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Аднак 23 студзеня пастанова аб арышце была адмененая, і Мікіта быў пераведзены ў статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. З Жодзінскага СІЗА яго перавялі ў мінскую "Валадарку", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".