Суд не задаволіў скаргу БХК
Вярхоўны суд адхіліў скаргу Беларускага Хэльсінскага камітэта да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскарджвалі папярэджанне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК.
Яно зявілася пасля таго, як праваабаронцы накіравалі спэцдакладчыку ААН у пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнаўль інфармацыю пра ціск уладаў на адвакатаў, што абараняюць фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня.
У судзе двое прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі заявілі, што праваабаронцы нібыта падалі ў ААН неаб'ектыўныя, непраўдзівыя, няпоўныя звесткі, накіраваныя на дыскрэдытацыю праваахоўных органаў і органаў юстыцыі, паведамляе БелаПАН.