Судовы разбор БХК і Мінюста працягнецца 11 сакавіка

Нагадаем, рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" спрабуе абскардзіць папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Папярэджанне было вынесена БХК 12 студзеня за парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі.

Падставай стаў ліст БХК, накіраваны спецдакладчыку ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль, у якім прыводзіліся факты ціску ўладаў на адвакатаў, якія абараняюць фігурантаў крымінальнай справы аб "масавых беспарадках".

На сённяшнім пасяджэнні паспеў выступіць толькі старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла.

"У сваім выступе я зноў казаў аб прынцыпе незалежнасці адвакатуры, прывёў факты ціску на адвакатаў з боку беларускіх уладаў, адзначыў, што наша паведамленне спецдакладчыку ААН засноўвалася толькі на фактах такога ціску. Мінюст, вядома, ацэньвае нашу падачу такіх фактаў як тэндэнцыйную", — распавёў БелаПАН Паганяйла.

11 сакавіка ў судзе выступіць старшыня БХК Алег Гулак, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, прадстаўнік пракуратуры, пасля чаго будзе вынесены судовы вердыкт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі