Сям’я французаў знайшла скарб у склепе ўласнага дома

Муж і жонка з гораду Міло, што на поўдні Францыі, палезлі ў склеп рамантаваць водаправод. Так яны і знайшлі скарб. Як паведаміў агенцтву Франс прэс мясцовы нумізмат Марк Айгу, манеты належаць да вельмі вялікага перыяду французскай гісторыі — ад 1595 года да часоў Французскай рэвалюцыі 1789 года.

Сямейная пара па законе мае права распараджацца скарбам, бо знайшла яго на тэрыторыі свайго ўласнага дома. Раптоўнае багацце ацэньваецца сама меней у 100 тысяч еўра, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі