Сяргей Пукст зладзіў дзікае шоў у вобразе Апалона

У першы дзень вясны – дзень міжгендэрнага раўнастаяння музыка Сяргей Пукст разам з фатографам Алексам Жарнасекам зладзілі мультымедыйнае шматфункцыянальнае шоў. Па-першае, імпрэза была прымеркаваная да фотасесіі Пукста ў часопісе “Большой” для арт-праекту Жарнасека “FreeFreаkPeople”. Па-другое, у межах праекту адбылася прэзентацыя новага альбома Сяргея “Внутреннее”, песні з якога сталі музычнай асновай спектакля. Па-трэцяе, у аўтараў ідэі атрымалася адыйсці ад традыцыйнага жанру канцэрта і паказаць монаспектакль-шоў з выкарыстаннем модных светлавых інсталяцый.

“Мне падаецца, што ў нас не хапае нейкай дзікасці, у нас не хапае нечага, што б вывальвалася за межы чалавечага разумення, за межы свядомасці, - тлумачыць свае сённяшнія творчыя памкненні Сяргей Пукст.-  Хочацца, каб мы, як наркотыкі, дзейнічалі расшыральнікам свядомасці, чалавечых адчуванняў, чалавечага ўспрымання свету. Мне хочацца цяпер выконваць такую функцыю. Як мінімум”.

 

У аснову шоў быў пакладзены міф пра Апалона і Дафну. Мэтай Пукста было асюжэціць з дапамогай міфа песні альбома “Внутреннее”, а таксама “разбурыць пластычнасць міфа” на прыкладзе сваёй творчасці.

Вышэй - фота, знятыя падчас шоў. Ніжэй - Сяргей Пукст для праекту Алекса Жарнасека “FreeFreаkPeople”.

Фота: www.ultra-music.com, jernosek.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі