Сёння мінскае КДБ працягне дапытваць навагрудскіх актывістаў

Уладзіміра Качагура выклікалі ў КДБ Беларусі пасля таго, як ён адмовіўся даваць паказанні ў Наваградку, паколькі тыя забаранялі пры гэтым прысутнічаць ягонай даверанай асобе, паведамляе Радыё Свабода.

Са слоў Уладзімера Качагура, як ні дзіўна, найменш гаварылі са следчым пра Плошчу, амаль увесь час гутарылі пра Бога. "У мяне ў асноўным пыталіся пра Насту Палажанку – ці ведаю я яе? Я сказаў, што ведаю, не стаў гэтага хаваць", - распавёў Качагур.

Са слоў Качагура, следчы нават паказаў яму відэа з Плошчы, на якім добра быў бачны сам Качагур, але на гэтым акцэнт не рабіўся. Ніякага ціску, з яго слоў, не аказвалася, наадварот, размова вялася прыстойна.

Сёння ў КДБ выклікана яшчэ адна актывістка БХД з Наваградка Дар’я Бахар, на суботу -- Сяргей Воўчак, на панядзелак -- Юрась Казак.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі