Таццяну Севярынец будуць судзіць за Народны сход
Віцебская каардынатарка БХД атрымала позву ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
У сераду 30 лістапада ў 16.00 яе будуць судзіць за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка. Севярынец інкрымінуюць арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства, паведамляе прэс-служба БХД.